Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 чэрвеня 2001 г. № 927

Аб узнагароджаннi У.К.Адашкевiча, А.У.Сiвака, С.А.Сушко i Т.С.Яшчук Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання ўзнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь наступных работнiкаў:

Адашкевiча Уладзiмiра Канстанцiнавiча, першага намеснiка Мiнiстра эканомiкi – старшыню Камiтэта цэн пры Мiнiстэрстве эканомiкi, – за асабiсты ўклад ва ўдасканаленне дзеючай сiстэмы цэнаўтварэння ў рэспублiцы;

Сiвака Аляксандра Уладзiмiравiча, старшыню камiтэта палiўна-энергетычнага комплексу i хiмiчнай прамысловасцi Мiнiстэрства эканомiкi, – за асабiсты ўклад у распрацоўку i ажыццяўленне праграм эканамiчнага развiцця палiўна-энергетычнага i нафтахiмiчнага комплексаў краiны;

Сушко Сяргея Аляксандравiча, намеснiка старшынi – начальнiка аддзела iнвестыцыйнай палiтыкi Камiтэта па iнвестыцыях пры Мiнiстэрстве эканомiкi, – за асабiсты ўклад у распрацоўку i ажыццяўленне дзяржаўнай палiтыкi ў галiне iнвестыцый;

Яшчук Таццяну Сямёнаўну, начальнiка ўпраўлення палiтыкi эканамiчных рэформ i фармiравання канкурэнтнага асяроддзя Мiнiстэрства эканомiкi, – за асабiсты ўклад у распрацоўку i ажыццяўленне праграм эканамiчнага развiцця i рыначных рэформ у рэспублiцы.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.