Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

18 чэрвеня 2001 г. № 893

Аб узнагароджаннi У.П.Анцiховiча, В.В.Белянковай, М.Б.Лукашэвiча, М.М.Судаса Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у развiццё будаўнiчай галiны рэспублiкi намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь Анцiховiча Уладзiмiра Пiлiпавiча;

за шматгадовую плённую працу i вялiкi ўклад у развiццё лёгкай прамысловасцi рэспублiкi дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Сцяг iндустрыялiзацыi» Белянкову Вольгу Васiльеўну;

за шматгадовую добрасумленную працу па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва рэспублiкi намеснiка дырэктара Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Лукашэвiча Мiкалая Барысавiча;

за шматгадовую плённую працу i значны ўклад ва ўдасканаленне дзяржаўнай статыстыкi начальнiка Гомельскага абласнога ўпраўлення статыстыкi Судаса Мiкалая Мiхайлавiча.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.