Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2001 г. № 888

Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.

Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Азербайджанскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь Карашкова Валерыя Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.