Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

13 лiпеня 2001 г. № 1037

Аб узнагароджаннi У.А.Васiлеўскага, Г.Ф.Пальяновiч, Я.С.Стралкоўскага Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, вялiкi асабiсты ўклад ва ўдасканаленне працэсу кiравання, раздзяржаўлення i прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi вобласцi намеснiка старшынi Гомельскага абласнога камiтэта па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi – начальнiка аддзела рэфармавання камунальнай уласнасцi Васiлеўскага Уладзiмiра Аляксандравiча;

за шматгадовую добрасумленную працу ў сiстэме грамадскага харчавання загадчыцу сталовай Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркi Гродзенскага гарвыканкома Пальяновiч Галiну Фёдараўну;

за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё газавай гаспадаркi г. Мiнска i Мiнскага раёна галоўнага iнжынера вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнгаз» Стралкоўскага Яўгена Сцяпанавiча.

 



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.