Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

6 чэрвеня 2001 г. № 844

Аб узнагароджаннi Мар’iнагорскага ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнiчнага каледжа iмя У.Е.Лабанка, В.С.Ахлесцiна, Т.М.Гарэлавай, I.М.Мазалякi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

за дасягнутыя поспехi ў падрыхтоўцы спецыялiстаў для сельскай гаспадаркi Мар’iнагорскi ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнiчны каледж iмя У.Е.Лабанка;

за шматгадовую, добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кiравання i актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi Гомельскай вобласцi намеснiка старшынi Гомельскага аблвыканкома Ахлесцiна Валерыя Сямёнавiча;

за шматгадовую плённую працу, значныя асабiстыя заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва намеснiка начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкома Гарэлаву Таццяну Мiкалаеўну;

за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у развiццё будаўнiчай галiны рэспублiкi i ў сувязi з 70-годдзем з дня нараджэння былога Мiнiстра будаўнiцтва i эксплуатацыi аўтамабiльных дарог БССР Мазаляку Iвана Мiхайлавiча.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.