Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 мая 2001 г. № 738

Аб правядзеннi перагавораў па праектах Пагаднення аб прафiлактыцы ёддэфiцытных станаў сярод насельнiцтва дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне санiтарнай аховы тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства аховы здароўя, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праектах Пагаднення аб прафiлактыцы ёддэфiцытных станаў сярод насельнiцтва дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне санiтарнай аховы тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Упаўнаважыць Мiнiстра аховы здароўя Зелянкевiча Iгара Барысавiча на правядзенне перагавораў па праектах названых Пагадненняў.

Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праекты Пагаднення аб прафiлактыцы ёддэфiцытных станаў сярод насельнiцтва дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне санiтарнай аховы тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (прыкладаюцца)*.

______________________________

* Не рассылаюцца.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.