Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

21 мая 2001 г. № 724

Аб узнагароджаннi Установы адукацыi «Гродзенскi дзяржаўны аграрны унiверсiтэт», Л.У.Жучко, А.М.Сычова, М.I.Федаровiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

за дасягнутыя поспехi ў падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для сельскай гаспадаркi Установу адукацыi «Гродзенскi дзяржаўны аграрны унiверсiтэт»;

за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё сiстэмы аграрнай адукацыi першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага унiверсiтэта Жучко Леанiда Уладзiмiравiча;

за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, вялiкi асабiсты ўклад ва ўдасканаленне працэсаў кiравання, раздзяржаўлення i прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi старшыню Гомельскага абласнога камiтэта па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi Сычова Анатолiя Мiкалаевiча;

за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кiравання, вялiкi асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё раёна старшыню Рагачоўскага райвыканкома Федаровiча Мiкалая Iванавiча.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.