Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

15 мая 2001 г. № 709

Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола аб мытным кантролi за рээкспартам тавараў, якiя паходзяць з тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. i якiя вывозяцца ў трэцiя краiны

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола аб мытным кантролi за рээкспартам тавараў, якiя паходзяць з тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. i якiя вывозяцца ў трэцiя краiны.

Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Пратакола аб мытным кантролi за рээкспартам тавараў, якiя паходзяць з тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. i якiя вывозяцца ў трэцiя краiны (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку В.У. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пратакола, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.