Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

27 красавiка 2001 г. № 608

Аб далучэннi Мiнiстэрства ўнутраных спраў да Пагаднення аб супрацоўнiцтве мiнiстэрстваў унутраных спраў у барацьбе з тэрарызмам

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў аб далучэннi ўказанага Мiнiстэрства да Пагаднення аб супрацоўнiцтве мiнiстэрстваў унутраных спраў у барацьбе з тэрарызмам, прынятага на пасяджэннi Савета мiнiстраў унутраных спраў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў 8 верасня 2000 г. у г.Чалпон-Аце, з асобым меркаваннем для Рэспублiкi Беларусь:

пункт 1 артыкула 1 Пагаднення выконваецца за выключэннем выканання запытаў, якiя датычацца расследавання;

пункт 2 артыкула 2 Пагаднення выконваецца за выключэннем запытаў аб правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якiя накiроўваюцца на расследаванне злачынстваў;

рэалiзацыя артыкула 8 i пункта 1 артыкула 9 Пагаднення ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.