Оцените полезность документа:
   
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     26 красавiка 2001 г. № 597
 
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.М.КАШЭЎСКАГА, А.I.КЛIШЫНА,
С.Ф.КНЫШ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     за  шматгадовую  добрасумленную  працу  ў  органах  дзяржаўнага
кiравання  i  асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё горада
старшыню  Жодзiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта  Кашэўскага
Валерыя Мiхайлавiча;
     за  шматгадовую  добрасумленную  працу  ў  органах  дзяржаўнага
кiравання,  асабiсты  ўклад  у  развiццё  Беларускай   энергасiстэмы
загадчыка    сектара   палiўна-энергетычнага  комплексу   ўпраўлення
палiўна-энергетычнага  комплексу  i  матэрыяльных  рэсурсаў  Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Клiшына Анатолiя Iванавiча;
     за  шматгадовую  плённую працу ў сiстэме матэрыяльна-тэхнiчнага
забеспячэння,  асабiсты ўклад у развiццё i станаўленне мiждзяржаўных
гаспадарчых сувязей, дылерскай сеткi ў Рэспублiцы Беларусь намеснiка
генеральнага  дырэктара  адкрытага  акцыянернага таварыства "Белмаш"
Кныш Святлану Фёдараўну.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН