Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

6 лiпеня 2001 г. № 1003

Аб узнагароджаннi М.М.Лазюка, Т.Ф.Качановiч, А.А.Булы Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Лазюка Мiхаiла Мiхайлавiча, дырэктара унiтарнага прадпрыемства «Харчовы камбiнат Белкаапсаюза», за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi тавараў народнага спажывання;

Качановiч Таццяну Фёдараўну, кандытара фiлiяла «Грамадскае харчаванне» Лунiнецкага раённага спажывецкага таварыства Брэсцкага аблспажыўсаюза, за шматгадовую добрасумленную працу, асабiсты ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi кандытарскiх вырабаў;

Булу Антанiну Антонаўну, загадчыцу унiверсама «Зiмняя вiшня» – фiлiяла Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Мiнскага аблспажыўсаюза, за шматгадовую плённую працу ў спажывецкай кааперацыi, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў.

 



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.