Оцените полезность документа:
   
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     16 красавiка 2001 г. № 533
 
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ IМЯ ДЗЯРЖЫНСКАГА
МАЗЫРСКАГА РАЁНА
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць  у  2001  годзе  калгасу  iмя Дзяржынскага Мазырскага
раёна  на  канчатковы разлiк за набыты франтальны пагрузчык 2,9 млн.
рублёў  за  кошт  сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай    прадукцыi,   харчавання  i  аграрнай   навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
     Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi  i  харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў  забяспечыць  кантроль  за  мэтавым  выкарыстаннем названых
сродкаў.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН