Оцените полезность документа:
   
 
        ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      12 красавiка 2001 г. № 518
 
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА АРТЫСТА БЕЛАРУСI
ВУЯЧЫЧА В.Л.
 
     У  мэтах увекавечання памяцi народнага артыста Беларусi Вуячыча
Вiктара    Лук'янавiча    Савет    Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь
пастанаўляе:
     Мiнiстэрству  культуры, Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць у 2001
годзе надмагiльны помнiк на месцы пахавання В.Л.Вуячыча на  Усходнiх
могiлках у горадзе Мiнску.
     Фiнансаванне  работ  па  праектаванню  i стварэнню скульптурнай
часткi ў памеры 1 млн.рублёў ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства
культуры,  агульнабудаўнiчых работ  i  работ  па  добраўпарадкаванню
тэрыторыi - за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН