Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

6 красавiка 2001 г. № 473

Аб зацвярджэннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць Пагадненне аб супрацоўнiцтве дзяржаў – удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў, падпiсанае ў г. Мiнску 30 лiстапада 2000 г., з агаворкай да абзаца пятага артыкула 2 дадзенага Пагаднення, якая зроблена пры падпiсаннi Пагаднення, у тым, што Рэспублiка Беларусь пры ажыццяўленнi супрацоўнiцтва ў супрацьдзеяннi незаконнаму абароту наркотыкаў i прэкурсораў, а таксама злоўжыванню наркотыкамi, не кiруецца прынцыпам устанаўлення адказнасцi за немедыцынскае ўжыванне наркотыка як важнага прэвентыўнага сродку папярэджвання наркаманii i знiжэння попыту на наркотыкi.

Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.

 



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.