Оцените полезность документа:
   
 
           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     2 красавiка 2001 г. № 446
 
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
     за  забеспячэнне  надзейнай  работы энергетычнага абсталявання,
бесперабойнай  падачы  цеплавой  i электрычнай энергii спажыўцам i ў
сувязi   з  50-годдзем  з  дня  ўтварэння  Мiнскiх  цеплавых   сетак
Рэспублiканскага    унiтарнага    прадпрыемства    электраэнергетыкi
"Мiнскэнерга" працоўны калектыў дадзенага прадпрыемства;
     за  шматгадовую  добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад ва
ўстойлiвае цеплазабеспячэнне   спажыўцоў   г.Мiнска  i  ў  сувязi  з
50-годдзем з дня ўтварэння Мiнскiх цеплавых  сетак  Рэспублiканскага
унiтарнага    прадпрыемства    электраэнергетыкi   "Мiнскэнерга"   -
Бацяноўскага Вiкенцiя Сцяфанавiча,  слесара па рамонту  абсталявання
цеплавых  сетак,  Запарожца Аляксея Дзмiтрыевiча,  электраманцёра па
рамонту   i   абслугоўванню   электраабсталявання,   Леонава    Юрыя
Фёдаравiча, дырэктара Мiнскiх цеплавых сетак.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН