Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

21 сакавiка 2001 г. № 383

Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй.

Зацвердзiць у якасцi асновы для вядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Леснiковiча Анатолiя Iванавiча на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць пры неабходнасцi ў праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.