Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

29 чэрвеня 2001 г. № 982

Аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы i рацыянальнага выкарыстання трансгранiчных водных аб’ектаў

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам замежных спраў, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы i рацыянальнага выкарыстання трансгранiчных водных аб’ектаў.

2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы i рацыянальнага выкарыстання трансгранiчных водных аб’ектаў (прыкладаецца)* у якасцi асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Харужыка Лявонцiя Iванавiча на вядзенне перагавораў ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.