Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 сакавiка 2001 г. № 370

Аб увекавечаннi памяцi народнага артыста СССР Я.А.Глебава

У мэтах увекавечання памяцi народнага артыста СССР, кампазiтара Глебава Яўгена Аляксандравiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць у 2001 годзе надмагiльны помнiк на месцы пахавання Я.А.Глебава на Усходнiх могiлках у г. Мiнску i мемарыяльную дошку на доме 15 па вулiцы Кульман у г. Мiнску, дзе жыў кампазiтар.

2. Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню скульптурнай часткi помнiка (1650 тыс. рублёў), а таксама мемарыяльнай дошкi (830 тыс. рублёў) ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры, агульнабудаўнiчых работ, работ па добраўпарадкаванню тэрыторыi, устаноўцы помнiка i мемарыяльнай дошкi – за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.

3. Прысвоiць iмя Я.А.Глебава дзiцячай музычнай школе № 10 г. Мiнска i надалей называць яе: дзiцячая музычная школа № 10 г. Мiнска iмя Я.А.Глебава.

4. Устанавiць адну штогадовую стыпендыю iмя Я.А.Глебава для студэнтаў i аспiрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi.

5. Дзяржаўнаму камiтэту па друку ўключыць у план выданняў 2002–2005 гадоў музычныя творы i кнiгу ўспамiнаў аб Я.А.Глебаве.



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.