ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 1 сакавiка 2001 г. № 292 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА ЦЭНТРА КIРАВАННЯ I РЭАГАВАННЯ НА НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СIТУАЦЫI Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у лютым-красавiку 2001 г. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях са сродкаў фонду фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, 500 млн.рублёў для ўкамплектавання сродкамi сувязi i апавяшчэння Рэспублiканскага цэнтра кiравання i рэагавання на надзвычайныя сiтуацыi пры Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН |