Оцените полезность документа:
   
 
        ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      20 лютага 2001 г. № 233
 
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI М.М.ЯРОМЕНКI
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  культуры  аб  увекавечаннi
памяцi народнага  артыста  СССР,  артыста Нацыянальнага акадэмiчнага
тэатра iмя Янкi Купалы Яроменкi Мiкалая Мiкалаевiча.
     2. Устанавiць  у  2001 годзе надмагiльны помнiк М.М.Яроменку на
Маскоўскiх могiлках у г.Мiнску, а таксама мемарыяльную дошку на доме
№ 16 па вул.Максiма Танка, дзе жыў артыст.
     3. Прыняць да ведама,  што выраб помнiка i  мемарыяльнай  дошкi
будзе   ажыццяўляцца   за  кошт  сродкаў  Мiнiстэрства  культуры,  а
добраўпарадкаванне месц устаноўкi i  ўстаноўка  -  за  кошт  сродкаў
Мiнскага гарвыканкама.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН