Оцените полезность документа:
   
 
        ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      15 лютага 2001 г. № 205
 
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ РЭСПУБЛIКАНСКАЙ
НАРАДЫ "АБ МЕРАХ ПА ВЫРАШЭННЮ ПРАБЛЕМ РАЗВIЦЦЯ
КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА"
 
     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Мiнiстэрству  фiнансаў  выдзелiць  у  2001  годзе   Кiраўнiцтву
справамi    Прэзiдэнта    Рэспублiкi    Беларусь    на   правядзенне
рэспублiканскай  нарады  "Аб  мерах  па  вырашэнню  праблем развiцця
культуры  i  мастацтва"  для арганiзацыi харчавання ўдзельнiкаў i на
iншыя расходы  3596  тыс.рублёў   са   сродкаў,   прадугледжаных   у
рэспублiканскiм  бюджэце  на  iншыя расходы,  не аднесеныя да другiх
падраздзелаў.
     Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
 
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН