Оцените полезность документа:
   

 

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

27 чэрвеня 2001 г. № 958

Аб узнагароджаннi групы работнiкаў сiстэмы адукацыi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Гайдука Аляксандра Iванавiча, дырэктара Мiнскага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа, – за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы квалiфiкаваных спецыялiстаў у галiне бытавога абслугоўвання i лёгкай прамысловасцi рэспублiкi;

Гаршкову Вольгу Усеваладаўну, дырэктара Мышкавiцкай сярэдняй школы Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi, – за шматгадовую плённую працу па навучанню i выхаванню падрастаючага пакалення, стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развiцця асобы вучня;

Слуку Алега Георгiевiча, намеснiка Мiнiстра адукацыi, – за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць i значны ўклад у развiццё вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

Станкевiч Тамару Канстанцiнаўну, намеснiка дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 32 г. Магiлёва, – за асабiсты ўклад у рэфармаванне агульнаадукацыйнай школы, творчы падыход да вырашэння пытанняў навучання i выхавання малодшых школьнiкаў;



Документ отображен частично. Полный текст документа находится в платном доступе. Если у Вас есть платный доступ, нажмите Войти. Для получения платного доступа нажмите Купить.