Палявая дакументацыя (полевая документация)

 

Дакументы, якiя ствараюцца падчас археалагiчных даследаванняў для дакладнага адлюстравання ўсiх этапаў навукова-даследчай археалагiчнай палявой работы i складаюцца з палявога дзённiка; чарцяжоў; планаў раскопаў, шурфаў, пластоў, курганоў, пахаванняў, ям, пабудоў, архiтэктурных рэшткаў i iншых археалагiчных аб’ектаў; планаў размяшчэння археалагiчных артэфактаў; планаў нiвелiроўкi дзённай паверхнi, археалагiчных аб’ектаў i мацерыка; альбома малюнкаў; стратыграфiчных профiляў раскопаў i археалагiчных аб’ектаў; палявых вопiсаў.

 

(Пункт 2 Iнструкцыi аб парадку правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi, зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ад 23.12.2016 № 9)