Памятны знак (памятный знак)
Памятныя знакi - гэта знакi:
за ўдзел у баявых дзеяннях або лiквiдацыi наступстваў стыхiйных бедстваў;
за ўдзел у важных дзяржаўных мерапрыемствах;
у памяць аб знамянальнай даце ў гiсторыi дзяржавы;
у азнаменаванне юбiлею дзяржаўнага органа, iншай дзяржаўнай некамерцыйнай арганiзацыi, рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання, грамадскага аб’яднання, саюза (асацыяцыi), фонду, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспублiканскай калегii адвакатаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Палаты падатковых кансультантаў, пастаянна дзеючага трацейскага суда, створанага ў якасцi некамерцыйнай арганiзацыi, прыватнай установы адукацыi.
(Артыкул 2 Закона ад 26.05.2012 № 384-З «Аб афiцыйных геральдычных сiмвалах»)
Памятны знак - адна- цi шматкампанентная манументальная скульптура, прысвечаная важнай гiстарычнай цi iншай падзеi, знамянальнай даце, якая змяшчае iнфармацыю аб гэтай падзеi i (або) даце i вобразнае (трохмернае, плоскае або рэльефнае) пластычнае рашэнне ў навакольнай прасторы.
(Тэрмiны i iх вызначэннi (дадатак 1 да Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi), прыёмкi, улiку i дэмантажу твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацв. пастановай Савета Мiнiстраў ад 04.05.2026 № 218))
Рубрики
Инструменты поиска
Сообщество
Избранное
Мой профиль
