Спонсар культуры (Спонсор культуры)
Юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, развiцця бiблiятэчнай i музейнай справы, кiнематаграфii, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфiчнага, эстраднага, цыркавога i iншых вiдаў мастацтва (у тым лiку стварэння новых твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, канцэртных праграм, тэатральных пастановак, правядзення выставак), а таксама развiцця i падтрымкi народнай творчасцi, народных мастацкiх рамёстваў, адукацыi ў сферы культуры, правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў беларускiмi калектывамi мастацкай творчасцi i асобнымi выканаўцамi.
(Артыкул 64 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры ад 20.07.2016 № 413-З)