Дакументаабмен i пераразмеркаванне дакументаў (документообмен и перераспределение документов)
Бязвыплатная перадача з адной бiблiятэкi празмерна дублетных (паўторных) i няпрофiльных для гэтай бiблiятэкi дакументаў iншай бiблiятэцы для папаўнення яе фонду або бязвыплатная перадача з бiблiятэкi празмерна дублетных (паўторных) i няпрофiльных для гэтай бiблiятэкi дакументаў iншаму суб’екту культурнай дзейнасцi, установе адукацыi, якая не адносiцца да суб’ектаў культурнай дзейнасцi, арганiзацыi, якая аказвае сацыяльныя паслугi, або рэлiгiйнай арганiзацыi.
(Артыкул 147 КаК)