Кансервацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (консервация музейных предметов, научно-вспомогательных и сырьевых материалов)

 

Комплекс мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэннi захаванасцi фiзiчнага стану музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных музейных прадметаў, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў.

 

(Артыкул 179 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры)