Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi (аутентичные фольклорные коллективы художественного творчества)

 

З’яўляюцца адным з фактараў iснавання праяў аўтэнтычнага фальклору i носьбiтамi адметных для нацыянальных культурных традыцый з’яў i працэсаў. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi ўзнаўляюць адметныя, характэрныя для пэўнай мясцовасцi культурныя традыцыi, выкарыстоўваюць традыцыйныя тапанiмiчныя назвы i маюць рэдкiя i адметныя ўзоры прадметаў побыту i прадметаў iншага прызначэння, творы мастацтва, характэрныя для пэўных гiстарычнага перыяду, мясцовасцi i этнiчнай групы.

 

(Артыкул 229 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры)