Клубнае фармiраванне (клубное формирование)

 

Добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасцi iнтарэсаў i патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развiццю iх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў i навыкаў, стварэнню iмi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама на адзiнстве iмкнення да атрымання актуальнай iнфармацыi i прыкладных ведаў у розных галiнах грамадскага жыцця, авалодання ведамi, уменнямi i навыкамi ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

 

(Артыкул 236 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры)