Удзельнiкi культурнага мерапрыемства (участники культурного мероприятия)

 

Удзельнiкамi культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца:

калектывы мастацкай творчасцi, асобныя выканаўцы, iншыя творчыя работнiкi, асобы, якiя iх суправаджаюць, работнiкi культуры;

члены арганiзацыйнага камiтэта, журы (экспертнай камiсii);

асобы, якiя ўдзельнiчаюць у культурным мерапрыемстве ў якасцi канкурсантаў;

прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi;

госцi культурнага мерапрыемства (асобы, якiя маюць афiцыйнае запрашэнне ад арганiзатара культурнага мерапрыемства або арганiзацыйнага камiтэта);

iншыя асобы, якiя ўдзельнiчаюць у арганiзацыi i правядзеннi культурнага мерапрыемства або забяспечваюць удзел калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў i iншых творчых работнiкаў у культурным мерапрыемстве.

 

(Артыкул 212 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры)