Геральдычны знак - эмблема падатковых органаў (геральдический знак - эмблема налоговых органов)
1. Геральдычны знак - эмблема падатковых органаў уяўляе сабой круг зялёнага колеру.
2. Верхняя частка круга абрамлена дубовымi галiнамi залацiстага колеру, нiжняя - дэвiзнай стужкай чырвона-зялёнага колеру з надпiсам «МIНIСТЭРСТВА ПА ПАДАТКАХ I ЗБОРАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ» залацiстага колеру.
3. У цэнтры круга на ключы i ўпрыгожаным крыламi посаху залацiстага колеру, размешчаных крыж-накрыж, - шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай i шасцю заклёпкамi залацiстага колеру. У цэнтры шчыта - выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь залацiстага колеру.
(Апiсанне геральдычнага знака - эмблемы падатковых органаў, зацверджаннае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10.06.2005 № 268)